231799, Беларусь, г. Слонім, Гродзенская вобласць, вул. Савецкая 6.



Цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Коласа - гэта інфармацыйны, адукацыйны і культурны цэнтр горада і раёна.
Набыты 14 камп'ютараў, устаноўлены бібліятэчныя праграмы: "Камплектаванне і апрацоўка літаратуры", "Аналітыка", "Рэгістрацыя і абслугоўванне чытачоў".

Камп'ютэрны клас Цэнтральнай раённай бібліятэкі

Интернет класс

Камп'ютэрны клас цэнтральнай раённай бібліятэкі.   Кожны год яго наведваюць каля 3600 чалавек.


Мультымедыйны цэнтр

 

У цэнтральнай раённай бібліятэцы створаны мультымедыйны цэнтр (ММЦ) - спецыяльна абсталяванае месца для работы з аўдыё - відэаматэрыяламі, CD, DVD. ММЦ мае камп'ютэр, калонкі, навушнікі, праектар, экран, выданні на электронных носьбітах.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі

ПЦПИ

З 2002 года пры цэнтральнай раённай бібліятэцы паспяхова працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ). Цэнтр забяспечаны электроннымі базамі дадзеных прававой інфармацыі "Эталон-Win", абнаўленне БД - штодзённае праз інтэрнэт.

Цэнтр забяспечвае карыстальнікам свабодны доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі на электронных і папяровых носьбітах.

Для сацыяльна-неабароненай катэгорыі насельніцтва арганізаваны штомесячныя бясплатныя кансультацыі юрыстаў другая серада кожнага месяца.

 

 

Францыск Скарына

Бюст падараваў мясцовы скульптар Леанід Богдан для музея беларускай кнігі

Фотавыстава

Уладзіміра Янушэвіча

"Маленькі астравок маёй зямлі"

"Бібліятэка на колах" - бібліёбус

У 2008 годзе для абслугоўвання насельніцтва аддаленых і маланаселенных вёсак, якія не маюць стацыянарных бібліятэк, набыты бібліёбус. Да паслуг чытачоў - цікавыя кнігі і часопісы, нарматыўна-прававая база "Эталон-Win". Праводзяцца інфармацыйныя гадзіны, агляды літаратуры, экспрэсс-чытанні, гадзіны карысных парад і цікавых паведамленняў.